Усе навіны

НХЛ: Протас закінуў першую пераможную шайбу за «Вашынгтон» у матчы з «Манрэалем», «Калгары» Шаранговіча прайграў «Дэтройту» і іншыя вынікі

18 лютага, 09:18

У ноч на 18 лютага прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча разгромна прайграў «Дэтройту» (0:5). Шаранговіч правёў на лёдзе 19:32 (04:17 – у большасці і 01:59 – у меншасці), выканаў тры кідкі ў створ варот, здзейсніў два перахопы, дапусціў адну страту, выйграў шэсць з 16 укідванняў і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «-1».

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абышоў «Манрэаль» (4:3). Протас закінуў першую пераможную шайбу ў НХЛ на 41-й хвіліне.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

17 лютага

«Бостан» – «Лос-Анджэлес» – 4:5 (2:1, 1:1, 1:2, 0:1)

«Далас» – «Эдмантан» – 3:4 АТ (0:0, 3:3, 0:0, 0:1)

«Чыкага» – «Атава» – 3:2 (1:1, 1:1, 1:0)

18 лютага

«Калгары» – «Дэтройт» – 0:5 (0:2, 0:2, 0:1)

«Мінесота» – «Бафала» – 2:3 АТ (0:0, 0:0, 2:2, 0:1)

«Сэнт-Луіс» – «Нэшвіл» – 2:5 (1:1, 0:1, 1:3)

«Тампа-Бэй» – «Фларыда» – 2:9 (1:4, 0:2, 1:3)

«Манрэаль» – «Вашынгтон» – 3:4 (1:2, 1:0, 1:2)

«Таронта» – «Анахайм» – 9:2 (4:1, 4:0, 1:1)

«Нью-Джэрсі» – «Філадэльфія» – 6:3 (2:0, 2:2, 2:1)

«Ванкувер» – «Вініпег» – 2:4 (0:0, 2:2, 0:2, 0:0)

«Сан-Хасэ» – «Каламбус» – 3:4 (1:2, 2:1, 0:1)

«Вегас» – «Караліна» – 1:3 (1:0, 0:1, 0:2)