Усе навіны

Нік Мёрклі: «Дынама» будзе паляпшаць гульню, каб падысці да плей-оф максімальна гатовым»

19 лютага, 18:49

Канадскі нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мерклі распавёў пра настрой ў камандзе.

– Вярнуліся з выязной серыі, перавялі дух і рыхтуемся да матчаў дома. Выдатна, што выезд завяршылі перамогай. Ды і ў цэлым набралі чатыры ачкі ў чатырох матчах – нядрэнны вынік. Хаця маглі і больш.

Будзем паляпшаць нашу гульню, каб падысці да плей-оф максімальна гатовымі. Ведаю, што вакол завяршальных хатніх гульняў рэгулярнага сезона вялікі ажыятаж. Чуў, што на матч з піцерскім СКА ўжо ўсе квіткі прададзены. Гэта выдатна. Будзем рабіць усё, каб парадаваць нашых заўзятараў перамогамі, – распавёў Мерклі.