Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Хто будзе ў суперніках «Дынама» па плэй-оф, той і будзе. Падладжвацца пад кагосьці? Я не разумею гэтага»

20 лютага, 23:42

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў распавёў пра планы на апошнія матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

– Наступны матч рэгуляркі з піцерскім СКА, з якім да гэтага мінскага «Дынама» тры разы запар гуляла ў плэй-оф. Калі абгуляеце піцерцаў, то можаце ў плэй-оф пазбегнуць сустрэчы са СКА і выйсці на маскоўскае «Дынама». Ці будзеце рабіць для гэтага ўсё магчымае?

– Не скажу нешта новае: хочацца выйграваць у кожным матчы. Нам трэба знайсці аптымальныя спалучэнні. У нас два гульцы асноўнага складу дапамагаюць камандзе МХЛ. Хацелася б іх бачыць тут. Зараз не ўвесь склад разам. Але трэба дапамагаць «маладзёжцы».

Хто будзе ў суперніках па плей-оф, той і будзе. У матчы са СКА будзем гуляць на перамогу. Як інакш? Падладжвацца пад кагосьці? Я не разумею гэтага.

– Вы сказалі, што хлопцы паехалі дапамагаць камандзе МХЛ. Ці варта чакаць, што і Ягор Борыкаў туды паедзе?

– Ягор пасля вялікага перапынку з-за траўмы толькі сёння выйшаў на лёд. Наколькі ён гатовы? Мы яго вельмі чакаем. Мы гуляем у 19 палявых хакеістаў. Не ведаю, якое прымуць рашэнне менеджэры. Лічу, што Ягор пакуль не гатовыгуляць. Што будзе далей? Спадзяюся, ён згуляе са «Спартаком» (28 лютага). Але трэба яго спачатку падрыхтаваць.

– Вы сказалі, што гуляеце ў 19 палявых. Ці ёсць верагоднасць з'яўлення ў складзе Дземчанкі?

– Калі гаворым пра 19, то ён жа не 2004 года нараджэння. Думаю, у наступным матчы згуляе Энас. Прынамсі, спадзяюся на гэта. Будзем рыхтавацца аптымальным складам да плэй-оф, – адказаў Квартальнаў.