Усе навіны

Ілля Сушко пра канкурэнцыю з братам: «Імкнемся з Максімам пра хакей не размаўляць асоба, падтрымліваем адзін аднаго, і ўсё»

21 лютага, 17:45

Абаронца мiнскага «Дынама» Ілля Сушко распавёў пра стасункі з братам, беларускім нападаючым «Сібіры» Максімам Сушко.

– У наступных зменах пасля вашага першага бала ў КХЛ вы маглі закінуць, тым самым паставіць клубны рэкорд па закінутых шайбах за адзін сезон. Знерваваліся, што не атрымалася закінуць?

– Так, дарэчы, былі моманты, кідаў пару разоў. Ды не, не знерваваўся, галоўнае што выйгралі. Спадзяюся, яшчэ парадуем нашых заўзятараў у гэтым сезоне галамі і перамогамі.

– Традыцыйнае пытанне пра брата. Будзеце яму казаць нешта ў духу «Макс, я ўжо побач да цябе па ачках?»

– Не. Мы стараемся неяк пра хакей не размаўляць асабліва. Падтрымліваем адзін аднаго, і ўсё. Хакей застаецца на пляцоўцы.

– 23 чысла матч супраць, мабыць, самага прынцыповага апанента, піцерскага СКА. Ужо даўно няма білетаў у продажы, як будзеце перамагаць, радаваць 15 тысяч чалавек?

– Будзем старацца выйграваць. У іх вельмі добрая каманда, першымі ідуць у лізе, на хаду зараз. Патрэбна добрая гульня ў абароне, канцэнтрацыя з першай да апошняй змены. У нейкай ступені, можа быць, поспех, прытрымлівацца нашай сістэме. Мяркую, гэта нам дапаможа.

– Ці хацелі б згуляць у плэй-оф з імі ці ўсё ж з «Дынама» маскоўскім?

– Вы ж ведаеце, тут не ўгадаеш. Падбіраць суперніка – не наша прэрагатыва. Будзем рыхтавацца на тых, на каго трапім, – сказаў Сушко.