Усе навіны

Брэт Рычы: «У плэй-оф будзе дастаткова шчыльная барацьба»

24 лютага, 13:50

Канадскі форвард мінскага «Дынама» Брэт Рычы падвёў вынікі прайгранага матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць СКА (1:5).

– Вы закінулі сёння першую шайбу ў КХЛ, яна ж стала рэкорднай для клуба. Пасля такой паразы, ці становіцца хоць трохі саладзей?

– Так, гэта сапраўды прыемна і важна для каманды ў першую чаргу. Пасля вяртання ў мяне было некалькі магчымасцяў закінуць, сёння нарэшце ўдалося. Гэта вельмі добра. Вядома, лепш, калі гэта спрацоўвае ў пераможных гульнях, але калі здарылася так, то так таксама добра.

– Згадалі, што не ўдавалася закінуць. Пасля вашага гола стала лягчэй?

– Такія сітуацыі здараюцца. Я не ведаю, як гэта назваць. Можа, проста – проста няўдача, калі шайба не ідзе ў вароты. Напэўна гэтая сітуацыя адбылася і са мной. Галоўнае, у такой сітуацыі быць на піку формы, як раз да плэй-оф. Спадзяюся, так і будзе.

– Наперадзе плэй-оф, а да яго адна гульня супраць «Спартака». Ці будзе гэтая сустрэча мець характар рэпетыцыі таго, што будзе ў плэй-оф?

– Так, гэта будзе складаная гульня з камандай, якая знаходзіцца на вяршыні табліцы. З вельмі складанай камандай. Але лепш нам атрымліваць такі ўрок, які быў сёння, загадзя, і паспець зрабіць працу над памылкамі. У плэй-оф будзе дастаткова шчыльная барацьба, якую мы сёння ўбачылі. Напэўна, гэта тое, што павінна нам пайсці ў вопыт, – сказаў Рычы.