Усе навіны

Арцём Каркоцкі: «Хочацца хутчэй пераадолець тую мяжу, якую мы ўсе чакаем – прайсці першы раўнд плэй-оф»

28 лютага, 15:13

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі падзяліўся чаканнямі ад матчаў з маскоўскім «Дынама».

«У прыярытэце для нас заўсёды наш заўзятар. Магу сказаць адкрыта – нашы заўзятары найлепшыя ў КХЛ. З такой падтрымкай і гуляецца лягчэй, гэта наш шосты палявы гулец. І падчас перамоваў (аб пераносе дат матчаў плэй-оф) мы заўсёды думалі пра тое, каб нашым заўзятарам было камфортна, і яны змаглі падтрымаць каманду ў любы момант. Вельмі выдатна, што такія заўзятары менавіта ў нас. Мы ўсіх запрашаем на матчы плэй-оф!

«Мінск-Арэна» – найлепшая арэна ў Еўропе і адна з лепшых арэн у КХЛ. Хочацца, каб яна была запоўненая да мяжы, як гэта заўсёды бывае. У нас будзе аншлаг. Кожнага запрашаем пахварэць за каманду, нам патрэбна ваша падтрымка! Плэй-оф – гэта вельмі важныя і цікавыя гульні.

Хацелася б, каб гледачы атрымлівалі поўнае задавальненне ад таго, што мы згулялі, як мага больш гульняў. Але і хочацца хутчэй пераадолець тую мяжу, якую мы ўсе чакаем – прайсці першы раўнд. Спадзяюся, што «Сівую ноч» мы будзем спяваць пасля кожнай гульні», – сказаў Каркоцкі.