Усе навіны

Кульбакоў зрабіў 42 сэйвы ў матчы плэй-оф супраць СКА

1 сакавіка, 22:33

1 сакавіка прайшоў матч плэй-оф КХЛ паміж СКА і «Тарпеда» (2:5).

У ім беларускі брамнік «Тарпеда» Іван Кульбакоў зрабіў 42 сэйвы. Усяго СКА нанёс 44 кідкі ў вароты Кульбакова. Клуб беларуса змог перамагчы, кінуўшы па варотах суперніка амаль у два разы менш – 24.

Адзначым, што ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2023/24 у Кульбакова быў толькі адзін матч, у якім ён адбіў больш шайб, чым сёння. 3 верасня ў гульні супраць «Лакаматыва» беларус зрабіў 43 сэйвы.