Усе навіны

Протас аформіў асістэнцкі дубль у паядынку USHL супраць «Су-Сіці»

2 сакавіка, 08:52

«Дэ-Мойн Бьюканерс» дома разграмілі «Су-Сіці Мушкетэрс» з лікам 6:1.

У пераможцаў беларускі нападнік Ілля Протас гуляў на левым флангу першага звяна, аддаў два асісты і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

Усяго ў актыве Протаса ў сезоне 46 гульняў, 38 (9+29) балаў, пры паказчыку карыснасці «+6» і 12 хвілінах штрафу.