Усе навіны

«Дынама-Маладзечна» развіталася з трэнерскім штабам, новага коўча знойдуць да канца сакавіка

5 сакавіка, 20:25

Дырэктар «Дынама-Маладзечна» Ігар Нікалайчык паведаміў пра замену трэнерскага штаба клуба.

У мінулым сезоне Экстралігі каманду ўзначальваў Аляксандр Палішчук. Яго памочнікамі былі Уладзімір Магдзееў, Аляксандр Уладыкін і трэнер па АФП Вольга Сушко.

Адзначым, што каманда завяршыла выступленне ў сезоне на апошнім месцы, атрымаўшы 14 перамог у 55 матчах.

– Зыходзячы з вынікаў каманды, ці будзе зменены падыход да фарміравання асновы і трэнерскага штаба?

– Ужо працуем над гэтым пытаннем. Трэнерам у пачатку сезона была пастаўлена задача вывесці каманду ў плэй-оф. Мы дамаўляліся, што калі задачы не будуць выкананы, то мы не будзем працягваць супрацоўніцтва. У нас будзе новы трэнерскі штаб.

Цяпер вядуцца перагаворы з кандыдатамі. Ужо на гэтым этапе плануем пачаць праглядальны збор. Каб новыя спецыялісты маглі адабраць гульцоў з цяперашняга складу і паставіць задачы падпісаць тых гульцоў, якіх жадаюць бачыць трэнеры. Гэта няпроста ў нашай сітуацыі, але трэба адысці ад таго, што каманда фарміруецца па рэшткавым прынцыпе.

– Ці ёсць ужо кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера?

– Ёсць расійскія спецыялісты і беларускія. Імёнаў пакуль зваць не буду. Паставілі сабе задачу да канца сакавіка вызначыцца, а лепей яшчэ раней. Выправім сітуацыю і з трэнерам для брамнікаў. У гэтым сезоне працавалі без яго. Так выйшла, што спецыяліст, які працаваў з нашымі галкіперамі, спантанна сышоў у іншы клуб і мы не змаглі знайсці замену, – распавёў Нікалайчык.