Усе навіны

Аляксей Кудашоў: «Мінскае «Дынама» размясціліся не на тым месцы, дзе яму варта было б быць – не хапіла набраных балаў»

8 сакавіка, 21:30

Галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Аляксей Кудашоў пракаментаваў перамогу над мінскім «Дынама» з лікам 3:2 АТ (0:0, 0:1, 2:1, 1:0) у чацвёртым матчы серыі плэй-оф КХЛ.

Рахунак у серыі – 1:3. Наступная сустрэча адбудзецца 10 сакавіка ў Маскве.

– Сённяшняя гульня нічым не адрознівалася ад папярэдніх – сцэнар і настрой тыя ж. Магчыма, розніца толькі ў дробязях. Добра, што забілі і выцягнулі гэтую гульню – гэта важны момант.

– Доўгі час вы не маглі забіць у роўных складах, а адзіны гол у гэтым фармаце адразу стаў вырашальным. Чаму не атрымлівалася?

– У чарговы раз пахвалю мінскае «Дынама» – многія недаацэньваюць гэтую каманду. Менчукі размясціліся не на тым месцы, дзе ім варта было б быць – з пэўных прычынаў ім не хапіла набраных балаў. Мінск – вельмі моцная каманда, яны гуляюць самааддана і арганізавана. У іх шмат дасведчаных людзей у складзе.

– Чаму на такім важным адрэзку сезона вы зноў прапускаеце адразу ж пасля такой важнай закінутай шайбы?

– Мы зрабілі пэўныя высновы – слізкія гульні мы выйгравалі, таму вырашылі працягваць у тым жа духу.

– Пасля мінулай гульні вы казалі, што задаволеныя ўсімі гульцамі, але ўсё ж зрабілі дастаткова змен у складзе. Якімі меркаваннямі кіраваліся ў той момант?

– Мы крыху зацягнулі ратацыю - першапачаткова былі крыху іншыя планы на гэтую серыю. Змяненні былі планавыя і чаканыя, усе гульцы занялі свае месцы. Не выключаю, што ў наступнай гульні зноў нешта будзе мяняцца.

– Чаму вырашылі перавесці Пакетта ў другое звяно?

– У нас было шмат змен і акрамя гэтага. Давайце пасля заканчэння серыі падрабязней абмяркуем усе перастаноўкі ў звёнах, – сказаў Кудашоў.