Усе навіны

Ягор Рымашэўскі: «Мінскае «Дынама» – добрая каманда, хуткая, шмат паўночнаамерыканцаў, якія ўмеюць гуляць у плэй-оф»

8 сакавіка, 23:25

Нападаючы маскоўскага «Дынама» Ягор Рымашэўскі пракаментаваў перамогу над мінскім «Дынама» (2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1)) у чацвёртым матчы першага раунда плэй-оф КХЛ.

Адзначым, што Рымашэўскі закінуў пераможную шайбу ў авертайме на 64-й хвіліне.

– Важную перамогу атрымалі сёння ў авертайме пасля мінулага паражэння. Як у цэлым праходзіў матч, два перыяды не маглі забіць ніводнага гола?

– Цяжкая гульня, і ў фізічным плане, і ў эмацыйным. Заўзятары Мінска выдатна падтрымліваюць каманду. У іх класная атмасфера.

– Наколькі вам было цяжка гуляць зараз, бо ў мінулай гульні вы былі 13-м нападаючым і не правялі ні адной змены?

– У прынцыпе добра сябе адчуваў. І ўчора, і сёння раніцай падрыхтаваўся, усё нармальна.

– Сённяшні гол самы эмацыйны ў вашай кар'еры ці былі больш важныя падзеі?

– Дакладна не магу сказаць пакуль, але, напэўна, так.

– За кошт чаго можна давесці серыю ў Маскве да перамогі, каб лішні раз не вяртацца ў Мінск, таму што самі бачылі якія тут найскладаныя матчы для вашай каманды?

– За кошт дысцыпліны і толькі яе выканання.

– Наколькі шмат праблем вам стварае мінскае «Дынама» ў серыі?

– Гэта добрая каманда, хуткая, з добрымі выканаўцамі. Шмат паўночнаамерыканцаў, якія ўмеюць гуляць у плэй-оф. Але мы адштурхваемся ад сваёй гульні і дзейнічаем дысцыплінавана.

– Наколькі прыемна на супрацьлеглым баку пляцоўкі было бачыць жлобінскіх рабят, якіх вы добра ведаеце, таго ж Сяргея Кузняцова?

– Не задумваўся пра гэта, – сказаў Рымашэўскі.