Усе навіны

Кузняцоў пра пройгрыш маскоўскаму «Дынама»: «Выдаліліся, два галы прапусцілі – супернік нічога небяспечнага не стварыў у роўных складах»

8 сакавіка, 23:45

Нападаючы мінскага «Дынама» Сяргей Кузняцоў пракаментаваў чацвёрты матч першага раунда плэй-оф КХЛ з маскоўскім «Дынама» – 2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1).

– Сяргей, у чым прычына няўдачы каманды?

– Выйшлі, два галы прапусцілі. У прынцыпе сапернік нічога небяспечнага не стварыў у роўных складах.

– У чым прычына гэтых выдаленняў? Вельмі шмат закідваюць масквічы – пятая шайба за тры матчы.

– Суддзя выдаляе. Больш няма чаго каментаваць.

– Вялі сёння пасля двух перыядаў. Не заўважалі, што масквічы пачалі ўзнімаць тэмп, калі вас выдалялі?

– Ды не, добрая гульня была з абодвух бакоў. Шмат сілавой барацьбы, шмат сутычак. Матч добры для гледачоў, але не на нашу карысць. Маглі забіраць гульню і ехаць у Маскву з лікам 2-2.

– Тым не менш, едзем з рахунак 1-3. Што трэба зрабіць, каб вярнуць сэрыю ў Мінск?

– Выйграць. Добра гуляць.

– Што ў вашым разуменні "добра гуляць"?

– Выконваць трэнерскія ўстаноўкі.

– Гэта значыць, сёння трэнерская ўстаноўка не выконвалася?

– Выконвалася, але супернік перавыканаў гэтыя ўстаноўкі, – сказаў Кузняцоў.