Усе навіны

Сяргей Кузняцоў: «Дзякуй вялікі заўзятарам мінскага «Дынама»! Хацелася б паслухаць «Седую ночь», але не атрымалася»

9 сакавіка, 00:01

Нападаючы мінскага «Дынама» Сяргей Кузняцоў падзякаваў беларускім заўзятарам чацвёртага матча першага раунда плэй-оф КХЛ з маскоўскім «Дынама» – 2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1).

– Што можаце сказаць пра атмасферу на «Мінск-Арэне»?

– Дзякуй вялікі нашым заўзятарам! Мурашкі па скуры, калі ўсе хвалююцца і хварэюць. Хацелася б паслухаць «Седую ночь», але не атрымалася.

– Значыць, пачуем у Маскве?

– Спадзяюся, пачуем, – сказаў Кузняцоў.