Усе навіны

Хэмілтан па новым кантракце з мінскім «Дынама» будзе зарабляць 385 тысяч долараў у год (Metaratings.by)

9 сакавіка, 10:57

Канадскі абаронца Роб Хэмілтан па новым кантракце будзе зарабляць 385 тысяч долараў у год, паведамляе Мetaratings.by.

7 сакавіка было абвешчана аб падпісанні двухгадовага кантракту з 29-гадовым гульцом. Пагадненне разлічана да 2026 года.

У сезоне-2023/24 на рахунку 29-гадовага Хэмілтана 63 матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ і 24 (4+20) ачкі пры паказчыку карыснасці «+11».

У плэй-оф на яго рахунку 4 матчы і 4 (1+3) ачкі пры паказчыку карыснасці «+3».