Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Брэст» і «Віцебск» паказалі добры атакуючы хакей»

12 сакавіка, 23:41

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (5:4).

– Я лічу, вельмі добры матч атрымаўся з абодвух бакоў. Абедзве каманды паказвалі добры атакуючы хакей. Былі памылкі, якія мы дапускалі ў абароне, але хлопцы адпрацоўвалі, праявілі характар, калі гэта трэба было.

Увесь час даганялі, параўноўвалі лік. Тыя памылкі, якія ў нас былі ў папярэдняй гульні, мы пастараліся паправіць. Паглядзелі, што было не так і даволі шмат чаго выправілі.

У атацы згулялі вельмі добра – забілі вельмі добрыя галы, шмат атакавалі. Рабяты добра ўспрынялі працу над памылкамі ў дзень адпачынку.

Я лічу, што абсалютна добры вынік. Такія матчы і павінны быць. Так, у адной і іншай каманды ёсць памылкі, таму што ўсім трэба забіваць, усе ідуць наперад і адна каманда карае іншую за нейкія агрэхі, якія ёсць.

Нас мінулым разам пакаралі проста за нашыя памылкі. Сёння мы іх зрабілі менш, спадзяюся, таму ўсё ж маглі забіваць, каралі гаспадароў за тое, што было ў нас у нападзе. Таму добры, я лічу, матч. Серыя пачынаецца, таму тут яшчэ не адна гульня будзе, – сказаў Пушкоў.