Усе навіны

Мікіта Парфянюк вернецца ў мінскае «Дынама» з арэнды

20 сакавіка, 20:28

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў заявіў, што клуб дасць шанец 20-гадоваму абаронцу Мікіце Парфянюку, які ў мінулым сезоне гуляў на правах арэнды за кітайскі «Куньлунь».

– Сачылі (за ім, – Tribuna.com), гуляў мала. Думаю, ён пройдзе перадсезонку, усё залежыць ад яго, у яго ёсць перспектывы стаць паўнапраўным чальцом каманды. Ён будзе трэніравацца з камандай, а далей усё залежыць толькі ад яго, – сказаў Квартальнаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам сезона 2023/24.

У цяперашнім сезоне Парфянюк правёў 62 гульні ў КХЛ, дзе не набраў ніводнага ачка і зарабіў паказчык карыснасці «-9», пры 8 хвілінах штрафу. Гэта быў дэбютны сезон Мікіты ў КХЛ.