Усе навіны

Раман Юпатаў: «Віцебск» здзейсніў на дзве памылкі больш. Нельга выйграць гульню з нулём»

20 сакавіка, 23:56

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў паражэнне ад «Брэста» (0:2).

– Мы здзейснілі на дзве памылкі больш. Нельга выйграць гульню з нулём. Рухаемся ў Віцебск, там адбудзецца сёмы матч, які несумненна будзе цікавым.

– Сёння «Брэст» скарыстаўся сваім шанцам і зраўняў лік у серыі. Чаму адбываюцца такія «арэлі»?

– Дзве роўныя каманды гуляюць. Роўны чэмпіянат. У кагосьці псіхалагічнай напругі ў адной гульні больш, у кагосьці ў іншай. Усё заканамерна, проста так нічога не бывае, – сказаў Юпатаў.