Усе навіны

Павал Майсевіч: «Не думаў, што ў 19 гадоў буду выступаць перад 20 тысячамі заўзятараў»

23 сакавіка, 21:47

Беларускі галкіпер СКА Павел Майсевіч падзяліўся меркаваннем аб сваім выступленні ў плэй-оф КХЛ.

– 1 сакавіка вы дэбютавалі ў плэй-оф КХЛ, якія былі эмоцыі?

– Было вельмі нечакана і хвалююча, нават у параўнанні з маім дэбютам у КХЛ. Многія называюць гульню ў плэй-оф іншым відам спорту, таму што там усё больш сур'ёзна і хутчэй, любы супернік становіцца больш небяспечным. У матчах на вылет усе каманды гуляюць больш упэўнена, кожны гулец імкнецца выкласціся на максімум. Добра, што дзецюкі падбадзёрылі, я ўвайшоў у гульню і надзейна згуляў.

– У тым жа матчы ў момант прыёму шайбы ў вас зламалася клюшка.

– Мяне падстрахаваў абаронца і ўсё скончылася добра. Сцёпа Фалькоўскі амаль адразу прывёз мне новую клюшку.

– 18 лютага ў матчы супраць «Тарпеда» вас замянілі пасля трох прапушчаных шайб. У плэй-оф хацелі ўзяць рэванш за няўдачу?

– Выходзячы на лёд, я сапраўды думаў пра гэта, але атрымалася так, як атрымалася. Мы саступілі ў той гульні, але выйгралі ў серыі – гэта самае галоўнае.

– Вы неяк рыхтавалі сябе да плэй-оф?

– Так, рыхтаваў сябе маральна і псіхалагічна. У плэй-оф хвалюючей нават проста быць другім варатаром. Разумеў, што перада мной стаіць Мікіта Серабракоў – адзін з найлепшых варатароў КХЛ. Але ўсё роўна настройваўся на тое, што мне могуць сказаць выйсці на лёд.

– Якую атмасферу ствараюць перапоўненыя трыбуны «СКА Арэны»?

– Эмоцыі зашкальвалі! Гэта не перадаць словамі… Не думаў, што ў 19 гадоў буду выступаць перад 20 тысячамі заўзятараў, – сказаў Майсевіч.