Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Адкуль «Брэст» чэрпае сілы? Не скажу, няхай гэта будзе сакрэтам нашай каманды»

26 сакавіка, 11:40

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў першы матч з «Шахцёрам» АТ (4:5) у серыі плэй-оф Экстралігі.

– Які выдаліўся ў авертайме Вераменка сыходзіў з лёду са слязамі на вачах. Менавіта яго выдаленне прывяло да закінутай шайбы. З чым звязаны такія эмоцыі ў хакеіста?

– Усе змагаюцца за шайбу, таму і здарылася гэтае выдаленне. Але серыя пачалася цудоўна, вы ўсё гэта бачылі. Шмат закінутых шайб, адзінае - мы крышку не дацярпелі. А апошнія 10 хвілін трэцяга перыяду аддалі ініцыятыву, гаспадары рэалізавалі свае моманты за кошт нашых памылак.

– Чаму не ўдалося дацярпець пры ліку 4:2?

– Проста дапусцілі памылкі ў абароне, менавіта па гэтай сітуацыі не выканалі гульнявое заданне: усе апынуліся ў абароне, але супраць гульца, які атакаваў вароты, ніхто не згуляў.

– Ці здзівіў вас «Шахцёр»?

– Нічым не здзівіў, мы бачылі, як яны гуляюць, рыхтаваліся да гэтых матчаў, для нас нічога новага не было.

– Як ацаніце падмацаванне з «Дынама» у асобе Іллі Сушко?

– Мы чакалі, калі ён зможа дапамагчы нам, ёсць у нас пэўныя праблемы з абаронцамі.

– Дзе «Брэст» чэрпае сілы?

– Не скажу, хай гэта будзе сакрэтам нашай каманды, - сказаў Пушкоў.