Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса разгромна прайграў «Таронта», «Сэнт-Луіс» выйграў у «Калгары» Шаранговіча і іншыя вынікі

29 сакавіка, 08:30

У ноч на 29 сакавіка прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Таронта» (1:5). Протас правёў на лёдзе 15:54 (з іх 0:11 у большасці, 0:34 у меншасці), ужыў 1 хіт, здзейсніў 1 страту і 1 перахоп, і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Сэнт-Луіс» выйграў у «Калгары» Ягора Шаранговіча (5:3). На 43-й хвіліне Шаранговіч закінуў шайбу ў вароты гаспадароў, аднак суддзі ўзяцце варот адмянілі з-за афсайда. Беларус правёў на лёдзе 14:42 (з іх 2:39 у большасці, 1:31 у меншасці), нанёс 3 кідкі (2 з іх міма варот), здзейсніў 3 перахопы, выйграў 2 з 6 укідванні (33.3%) і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

29 сакавіка

«Манрэаль» – «Філадэльфія» – 4:1 (2:0, 0:0, 2:1)

«Атава» – «Чыкага» – 2:0 (2:0, 0:0, 0:0)

«Фларыда» – «Айлендэрс» – 2:3 (1:1, 1:2, 0:0)

«Пітсбург» – «Каламбус» – 3:2 (0:0, 2:2, 1:0)

«Таронта» – «Вашынгтон» – 5:1 (1:0, 2:1, 2:0)

«Караліна» – «Дэтройт» – 4:0 (0:0, 4:0, 0:0)

«Вініпег» – «Вегас» – 1:4 (0:1, 1:0, 0:3)

«Мінесота» – «Сан-Хасэ» – 3:1 (1:0, 0:1, 2:0)

«Сэнт-Луіс» – «Калгары» – 5:3 (1:2, 2:1, 2:0)

«Каларада» – «Рэйнджэрс» – 2:3 Бул. (0:0, 1:0, 1:2, 0:0 AT, Бул. 0;2)

«Эдмантан» – «Лос-Анджэлес» – 4:1 (1:0, 1:0, 2:1)

«Ванкувер» – «Далас» – 1:3 (0:1, 1:0, 0:2)

«Сіэтл» – «Анахайм» – 4:2 (0:0, 1:0, 3:2)

«Арызона» – «Нэшвіл» – 8:4 (2:2, 4:1, 2:1)