Усе навіны

Шoстак будзе выступаць за клуб NCAA у сезоне-2025/26

10 красавіка, 18:20

19-гадовы беларускі галкіпер Ян Шостак далучыцца да клуба Дзяржаўнага універсітэта Сэнт-Клаўд, які выступае ў дывізіёне 1 студэнцкай лігі NCAA. Ён будзе выступаць там з сезона-2025/26.

Шoстак правёў сезон-2023/24 у USHL, дзе абараняў колеры «Лінкольн Старз». Ён згуляў у 40 матчах.