Усе навіны

Асіст Салаўёва не дапамог «Калгары» адолець «Ванкувер»

17 красавіка, 09:30

«Калгары» Шаранговіча і Салаўёва разгромна прайграў «Ванкуверу» (1:4).

Беларускі абаронца «Калгары» Ілля Салаўёў гуляў у трэцяй пары з Брайдэнам Пачалам. У сярэдзіне трэцяга перыяду Салаўёў пачаў галявую атаку, якую ў выніку завяршыў дакладным кідком Пачаў.

Салаўёў правёў на лёдзе 15:28 (з іх 02:05 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 1 кідок міма варот, заблакаваў 1 стрэл суперніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У сезоне ў Салаўёва 9 гульняў, 3 (0+3) ачкі, карыснасць «-3» і 4 хвіліны штрафу.