Усе навіны

Протас дэбютаваў у плей-оф НХЛ

21 красавіка, 22:20

21 красавіка «Вашынгтон» стартаваў у розыгрышы Кубка Стэнлі супраць «Рэйнджэрс». Паядынак пачаўся ў 22:20 па беларускім часе.

Беларускі форвард сталічнай каманды Аляксей Протас выйшаў у другім звяне. Для яго гэта першы матч у плей-оф НХЛ. Протас стаў 7-м беларусам, які згуляў у Кубку Стэнлі.

У 78 матчах рэгулярнага чэмпіянату сезона на рахунку Пратаса 29 (6+23) ачкоў.