Усе навіны

Беларус Майсевіч прызнаны найлепшым брамнікам фіналу Кубка Харламава-2024

26 красавіка, 17:34

Беларускі брамнік «СКА-1946» Павел Майсевіч прызнаны найлепшым вартавым брамы фіналу Кубка Харламава-2024.

19-гадовы брамнік згуляў у чатырох матчах серыі супраць «Лока» (222 хвіліны, 18 секунд), у якіх атрымаў тры перамогі і прапусціў сем шайбаў.

У чацвёртай сустрэчы захаваў браму ў недатыкальнасці.

Усяго па браме Мойсевіча нанеслі 113 кідкоў, брамнік адбіў 106 (93,8%). Каэфіцыент надзейнасці − 1,89.