Усе навіны

Кубак Стэнлі: «Вашынгтон» Протаса прайграў «Рэйнджэрс», «Эдмантан» разграміў «Лос-Анджэлес» і іншыя матчы

27 красавіка, 09:30

У ноч на 27 красавіка прайшлі матчы першага раунда плей-оф НХЛ. «Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Рэйнджэрс» (1:3). На рахунку Пратаса 12:54 хвілін на лёдзе (з іх 2:22 у меншасці), 1 кідок, 2 заблакаваныя кідкі, 2 сілавыя прыёмы, 2 перахопы і паказчык карыснасці «0». У плэй-оф у яго 3 гульні і 1 (0+1) ачко, пры карыснасці «0».

Першы раўнд

«Вашынгтон» – «Рэйнджэрс» – 1:3 (1:2, 0:1, 0:0)

Лік у серыі: 0-3

«Нэшвіл» – «Ванкувер» – 1:2 (0:1, 0:1, 1:0)

Лік у серыі: 1-2

«Каларада» – «Вініпег» – 6:2 (1:0, 0:2, 5:0)

Лік у серыі: 1-1

«Лос-Анджэлес» – «Эдмантан» – 1:6 (0:3, 1:1, 0:2)

Лік у серыі: 2-1