Усе навіны

Талапіла стаў першым беларускім брамнiкам, уключаным у заяўку на афіцыйную гульню клуба НХЛ.

29 красавіка, 08:00

24-гадовы беларускі галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла быў уключаны ў заяўку на чацвёрты матч у серыі супраць «Нэшвіла» ў першым раундзе Кубка Стэнлі.

Талапіла назіраў за гульнёй з лавы запасных. Хакеіст стаў першым беларускім брамнікам, уключаным у заяўку на афіцыйную гульню клуба НХЛ.

Паядынак завяршыўся з лікам 4:3 АТ. Лiк у серыі: 3-1.