Усе навіны

Кірыл Гатавец: «У хакей мяне прывёў бацька»

3 траўня, 20:55

Беларускі абаронца маскоўскага «Дынама» Кірыл Гатавец распавёў, як пачаў гуляць у хакей.

– Раскажы хто цябе наогул у хакей прывёў?

– Прывёў тата мяне ў хакей, як і многіх хакеістаў. Так, у мяне не было такога, што я з дзяцінства хацеў у хакей. Больш было менавіта па бранхіяльнай астме, мне сказалі, што трэба нечым займацца, што разьвівае лёгкія. Казалі альбо плаванне, альбо нейкімі духавымі музычнымі інструментамі. І неяк лекар сказала: «Хакей». Проста тры віды дзейнасці мне назвала.

І тады мой тата ўспомніў, што ён таксама ў дзяцінстве займаўся хакеем, пакуль у войска не сышоў і прапанаваў паспрабаваць хакей. Быў другі клас, мне 8 гадоў было, да нас у школу прыйшлі з CДЮШАР-12 Мінска набіраць у секцыю. І я туды прыйшоў, месяц ці два адыходзіў туды, і тата мяне потым спытаў: «Будзеш займацца?», я кажу: «Буду». Бацька прапанаваў перайсці ў «Юнацтва», таму што «Юнацтва», на той момант было бясспрэчным лідэрам у дзіцячым хакеі.

Мы паехалі ў Маскву, форму купляць, таму што ў нас форму ўвогуле нідзе не дастаць было. Там таксама па нейкіх сувязях тата знайшоў форму.

Бацька пытаўся: «Дакладна? Таму што, калі зараз купім форму, зваротнай дарогі не будзе, будзеш хадзіць».

– Цяпер форма для хакеіста дорага каштуе, а тады ж яшчэ даражэй было, а яшчэ і не знайсці, таму трэба было затлуміцца, каб пашукаць.

– Так, раней, што знайшоў, тое і ўзяў. Гэта не як зараз. Знайшлі ўсё і неяк пайшло паехала, – успомніў Гатавец.