Все новости

Аляксандр Скоранаў: «Не згодны з тымі, хто кажа, што Беларусь дрэнна гуляе»

12 траўня, 19:34

Нападаючы зборнай Беларусі Аляксандр Скоранаў пракаментаваў гульні супраць зборнай Расіі-25.

– Я не згодны з тымі, хто кажа, што мы дрэнна гуляем. У нас маладая каманда і нам цяжка. Так, не можам рэалізаваць свае моманты, але трэнерскія ўстаноўкі разумець таксама няпроста... Нават тым, хто гуляе ў КХЛ, таму што ўсе гуляюць па розных сістэмах у сваіх камандах.

Прорвы няма. У іх усе хакеісты майстравітыя і гуляюць на ўзроўні КХЛ. Гэта адчуваецца, таму што яны класна разбіраюцца на кароткім, – сказаў Скарэнаў.