Усе навіны

Варывончык пакінуў «Нёман»

17 траўня, 22:36

Беларускі форвард «Нёмана» Ігар Варывончык пакінуў клуб.

Хакеіст выступаў за каманду сем сезонаў, прыняў удзел у 204 матчах, закінуў 17 шайб і зрабіў 39 асістаў пры паказчыку карыснасці «+19».

Таксама ў складзе «Нёмана» Варывончык станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў 2018 годзе, двойчы сярэбраным у 2019-м і 2023-м і аднойчы бронзавым у 2020-м прызёрам, а таксама з'яўляецца ўладальнікам Кубка Салея ў 2018 годзе.