Tribuna/Хакей/Блогі/Каментатар матча «Ліда» – «Віцебск» патэлефанаваў трэнеру лідчан падчас прамой трансляцыі

Каментатар матча «Ліда» – «Віцебск» патэлефанаваў трэнеру лідчан падчас прамой трансляцыі

Юрый Чух патлумачыў сваю адсутнасць.

16 лістапада, 13:29
Каментатар матча «Ліда» – «Віцебск» патэлефанаваў трэнеру лідчан падчас прамой трансляцыі

Незвычайны эпізод адбыўся падчас прамой трансляцыі ўчорашняга матча Экстралігі, у якім «Ліда» прымала «Віцебск». Перад пачаткам паядынку стала вядома, што сустрэчу прапусціць галоўны трэнер лідчан Юрый Чух.

Каментатар матчу Алег Банцэвіч вырашыў высветліць прычыну адсутнасці галоўкама «Ліды» і патэлефанаваў яму прама падчас эфіру.

Чух падняў трубку і распавёў, што перад гульнёй у яго паднялася тэмпература, а за гульнёй ён назірае выдалена:

Адзначым, што без свайго галоўнага трэнера «Ліда» абыграла «Віцебск» (4:2), які з'яўляецца адным з лідараў Экстралігі і ў выпадку перамогі над «рыцарамі» мог атрымаць 10-ю вікторыю запар.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты