Tribuna/Хакей/Блогі/«Ліда» боўтаецца на дне Экстралігі, але ў клуба ёсць вельмі мілыя заўзятары

«Ліда» боўтаецца на дне Экстралігі, але ў клуба ёсць вельмі мілыя заўзятары

Матывацыя для «рыцараў».

29 лістапада, 13:04
«Ліда» боўтаецца на дне Экстралігі, але ў клуба ёсць вельмі мілыя заўзятары

Хакейны клуб «Ліда» ў бягучым сезоне не адрозніваецца выдатнымі вынікамі. У рэгулярным чэмпіянаце Экстралігі каманда ўжо згуляла 29 матчаў з якіх пераможнымі аказаліся толькі дзевяць. Як вынік – 11 месца з 12 у чэмпіянаце Беларусі.

Адсутнасць станоўчых вынікаў уплывае і на наведванне дамашніх гульняў «рыцараў». У бягучым рэгулярным чэмпіянаце Экстралігі «Ліда» правяла 17 матчаў на сваёй арэне, сярэдняя наведвальнасць якіх склала 344 чалавекі. Пры гэтым максімальная ёмістасць лядовага палаца – 1000 чалавек. Такая фрэквенцыя – горшы паказчык сярод усіх каманд чэмпіянату Беларусі.

Аднак нават нягледзячы на вынікі каманды і яе нізкую папулярнасць сярод мясцовых жыхароў (Паводле нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь колькасць насельніцтва Ліды складае 103 915 чалавек – Tribuna.com), у хакеістаў «Ліды» ёсць свае маленькія прыхільнікі.

Вось, напрыклад, зусім юная заўзятарка Ніколь выступіла ў ролі чырлідэршы:

А тут варатар «Ліды» Артур Малкаў раздае аўтографы дзецям. Прычым з дазволу юнага фаната робіць гэта проста на яго абутку. Галоўнае, каб такое мастацтва было пазітыўна ўспрынята мамай маладога заўзятара «Ліды»:

Далей вы ўбачыце, магчыма, самае мілае інтэрв'ю за сёння. Ужо знаёмая вам Ніколь паразмаўляла з нападаючым «рыцараў» Максімам Карпавым пра пераможны матч над адным з лідараў Экстралігі – «Віцебскам»:

Дарэчы, у гэтым матчы дзяўчынка таксама актыўна заўзела за сваю любімаю каманду:

Яшчэ адзін вельмі мілы момант з Ліды – малы жадае поспеху хакеістам «рыцараў» перад хатняй гульнёй з «Гомелем»:

Варта адзначыць, што перадматчавыя кулачкі юнага заўзятара аказаліся пераможнымі – «Ліда» выйграла сустрэчу – 2:1 (па булітах).

А вось гэтым малым вынік матча, які яны наведалі, хутчэй за ўсё хацелася б забыцца. У тым паядынку іх любімая каманда прапусціла пяць неўзаемных шайб ад «Дынама-Маладзечна»:

Нягледзячы на не самыя пазітыўныя вынікі роднай каманды, лідскія малышы працягваюць хадзіць на трыбуны і шчыра перажываць за хакеістаў «рыцараў». У канцы хочацца проста пажадаць гульцам «Ліды» не змяншаць у пазаматчавай актыўнасці з юнымі заўзятарамі і часцей радаваць іх пазітыўным вынікам.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты