Tribuna/Хакей/Блогі/Беларус ззяе ў буйной «юнiёрке» Канады: закінуў самую прыгожую шайбу, ідзе ў топ-2 снайпераў

Беларус ззяе ў буйной «юнiёрке» Канады: закінуў самую прыгожую шайбу, ідзе ў топ-2 снайпераў

Праспект «Анахайма» добра сябе паказвае.

21 снежня, 16:17
Беларус ззяе ў буйной «юнiёрке» Канады: закінуў самую прыгожую шайбу, ідзе ў топ-2 снайпераў

20 снежня прэс-служба WHL (адна з трох найбуйнейшых юніёрскіх ліг у Канадзе) апублікавала дзясятку найлепшых галоў першай паловы рэгулярнага чэмпіянату. Першы радок у рэйтынгу заняў беларускі нападаючы «Саскатуна» Ягор Сідараў. У матчы супраць «Свіфт Керэнт Бронкас» (4:1) форвард быў прызнаны першай зоркай, аформіўшы дубль, а адну з шайб закiнуў, калi на хуткасці класна разабраўся з абаронцам з дапамогай «спiн-а-рамы» і дакладна стрэлiў у далёкую дзявятку (адзнака 3:12).

На цяперашняе прызнанне Сiдарава у твітары «Саскатуна» адрэагавалi так: «Бо хто яшчэ можа ўзначаліць топ, калі не Ягор».

Беларускi форвард праводзіць сапраўды топавы сезон. У 31 паядынку рэгулярнага чэмпіянату WHL ён набраў 46 (32+14) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+15». Проста цяпер Ягор – другі снайпер усёй лігі.

Сідараў праводзіць свой трэці сезон у WHL – у першым на яго рахунку было 38 (24+14) балаў з улікам плэй-оф, у другім – 95 (49+46). Ёсць замах на тое, каб у трэцiм сезоне дайсцi да трохзначных лiчбаў.

У скаўтаў НХЛ беларускі нападаючы быў занатаваны яшчэ з 2021 года пасля ЧС U-18, дзе ён вызначыўся 5 асістамі ў 5 матчах. На драфце НХЛ-2023 Сідараў быў абраны першым з беларускiх гульцоў – пад агульным 85-м нумарам яго забраў «Анахайм».

З «качкамі» перад пачаткам бягучага сезона Сідараў адправіўся ў лагер развіцця. Там ён у адной з двухбаковак «тры на тры» аформіў дубль. Пасля Ягор згуляў за «Анахайм» у некалькiх матчах навічкоў НХЛ. У адным з такіх спарынгаў ён здолеў дапамагчы сваёй камандзе абыграць «Лос-Анджэлес» (4:2). На рахунку Сідарава ў тым паядынку было 2 (1+1) выніковыя балы.

Затым Ciдараў атрымаў выклік ужо ў асноўны кэмп «качак», аднак там правёў толькi адзін перадсезонны спарынг, пасля якога трапіў у адсеў і вярнуўся ва ўжо знаёмы «Саскатун». Цяпер клуб з вялiкай дапамогай гульца лідзіруе ва Усходняй канферэнцыі.

На шостым месцы там жа iдзе «Прынц Альберт Райдэрс» – каманда, у якой у свой час штампаваў ачкi iншы беларускi форвард Аляксей Протас. Цяпер ён стабiльна гуляе ў НХЛ за «Вашынгтон». Можа, па яго шляху ўдасца прайсцi i Сiдараву?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты