Tribuna/Хакей/Блогі/Думаеце ў пустыя вароты прыгожа забіць не магчыма? Беларус, які падпісаў топ-кантракт пачаткоўца з клубам НХЛ, паказаў узровень

Думаеце ў пустыя вароты прыгожа забіць не магчыма? Беларус, які падпісаў топ-кантракт пачаткоўца з клубам НХЛ, паказаў узровень

Раскідаў супернікаў як фішкі.

4 красавіка, 16:34
Думаеце ў пустыя вароты прыгожа забіць не магчыма? Беларус, які падпісаў топ-кантракт пачаткоўца з клубам НХЛ, паказаў узровень

3 красавіка прэс-служба «Анахайма» паведаміла аб падпісанні кантракту навічка з беларускім форвардам Ягорам Сідаравым на 2,85 мільёна долараў у год. Гэта максімальная сума, на якую мог разлічваць 19-гадовы нападаючы. Больш дэбютантам НХЛ проста не належыць.

А ўжо ўначы Сідараў паказаў за што «Анахайм» збіраецца плаціць такія грошы. Беларускі форвард паставіў кропку ў 4-м матчы серыі плэй-оф з «Прынс-Альбертам» (4:1, 3:1 у серыі), паразіўшы пустыя вароты. Але зрабіў ён гэта хораша – перахапіў шайбу на чужой палове, на замахах паклаў двух супернікаў і кінуў міма 3-га:

Дарэчы, у наступным матчы Сідараў можа ўстанавіць свой асабісты бамбардзірскі рэкорд. У мінулым сезоне ён набраў 95 (49 46) ачкоў, у бягучым – 94 (54 40).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты