Tribuna/Хакей/Блогі/Чэмпіёнам Польшчы па хакеі стаў клуб з беларусам. Чакалі тытула 20 гадоў – адсвяткавалі адпаведна

Чэмпіёнам Польшчы па хакеі стаў клуб з беларусам. Чакалі тытула 20 гадоў – адсвяткавалі адпаведна

Тысячы фанатаў і 40 хвілін шчасця.

Аўтар — Pam-pam
16 красавіка, 11:07
Чэмпіёнам Польшчы па хакеі стаў клуб з беларусам. Чакалі тытула 20 гадоў – адсвяткавалі адпаведна

У вырашальным матчы фінальнай серыі чэмпіянату Польшчы па хакеі, які прайшоў 14 красавіка, ГКС з Катавіцы дома прайграла «Рэ-Пласт Уніі» з Асвенцыма ў аветайме – 0:1.

Беларускі абаронца Раман Дзюкаў, які выступае за каманду з Асвенцыма, спрычыніўся да важнай перамогі – хакеіст асіставаў на літоўца Марка Калейнікава.

Клуб з Асвенцыма стаў чэмпіёнам краіны дзявяты раз. Але з папярэдняга тытулу мінула 20 гадоў. Эмоцыі гульцоў каманды проста зашкальвалі.

За гістарычнай перамогай назіралі сотні заўзятараў – пасля гульні яны атрымалі сваё пераможнае сэлфі.

А затым некалькі тысяч фанатаў зладзілі шыкоўнае свята для сваіх улюбенцаў.

А для тых, у каго не атрымалася сустрэць пераможцаў, на фэйсбуку была арганізаваная трансляцыя. Паглядзець гэтыя 40 хвілін радасці можна тут.

Раман Дзюкаў атрымаў персанальныя віншаванні ад былога хакеіста Аляксандра Барадулі, які цяпер жыве ў ЗША.

Усяго ў плэй-оф Дзюкаў правёў 19 гульняў, набраў 4 (0+4) пункты і атрымаў 28 хвілін штрафу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты