Усе навіны

Беларускія спартоўцы запісалі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны

20 кастрычніка 2022, 16:18

Беларускія спартоўцы пры падтрымцы БФСС і SOS.BY запісалі відэазварот да беларусскіх вайскоўцаў з мэтай перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстанне тэрыторыі Беларусі.

Сярод удзельнікаў – срэбраны прызёр АГ ў лёгкай атлетыцы Андрэй Краўчанка, пераможца ЧС па самба Сцяпан Папоў, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, галоўны трэнер «Віцязя» і шматразовы чэмпіён Беларусі па гандболе Канстанцін Якаўлеў, прызёрка ЧС па лёгкай атлетыцы Яна Максімава, майстар спорта па спартыўнай гімнастыцы Сямён Букін, галоўны трэнер ФК «Львоў» Алег Дулуб, пераможца Кубка свету па кікбоксінгу Іван Ганін, трохразовы прызёр ЧЕ па самба Дзмітрый Шэршань, фіналістка АГ у стральбе з лука Карына Казлоўская, шматразовы пераможца Вялікага Шлема і Гран-пры па дзюдо і самба Аляксандр Вахавяк, былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі і іншыя.

– Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай – датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой, – выказаліся спартоўцы.

«Падзяліцеся гэтым відэа з вашымі сябрамі і знаёмымі. Мы павінны не дапусціць удзел беларусаў у злачынствах супраць чалавечнасці дзеля двух дыктатараў, якія знішчаюць гарады і мірных жыхароў Украіны», – напісана ў тэлеграм-канале.