Усе навіны

В.а. генсака НАК Санковіч аб падрыхтоўцы да АГ-2024: «Каля паўгода мы рэгулярна супрацоўнічаем з аргкамітэтам Гульняў, нам прыходзяць усе патрэбныя дакументы»

3 лістапада 2022, 14:31
1

Выконваючая абавязкі генеральнага сакратара НАК Ксенія Санковіч расказала аб падрыхтоўцы Беларусі да Алімпійскіх гульняў у Парыжы-2024.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Як зараз ідзе падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы?

– НАК Беларусі працягвае сваю планамерную працу да Парыжа. Гэта заключаецца ў тым, што нам прыходзяць абсалютна ўсе патрэбныя дакументы з арганізацыйнага камітэта [Гульняў]. Як правіла, гэтая праца пачынаецца за 2,5 гады [да Гульняў], гэта значыць, каля паўгода мы рэгулярна супрацоўнічаем з аргкамітэтам.

Неабходна запаўняць пэўныя формы, дакументацыю, запаўняць бланкі, дамовы. То бок, пастаянна праца вядзецца і па пражыванні, і па білетах.

Нядаўна выканкам НАК Беларусі зацвердзіў колькасныя квоты для беларускіх СМІ для працы на Гульнях у Парыжы. Гэта інфармацыя ў бліжэйшы час будзе накіравана ў аргкамітэт для далейшай прапрацоўкі. Таксама на Асамблеі ў Сеуле завяршаецца работа па пагадненнях з МАК, па дадатковых спонсарах, па ліцэнзаванні, па новай праграме гасціннасці, якая запланавана да 2028 года.

Гэта значыць, уся праца вядзецца. Галоўнае, каб нашыя спартоўцы вярнуліся спаборнічаць, а ўсё астатняе ўжо нашых рук справа. Уся праца, якая каля спорту, будзе зроблена правільна. Толькі спадзяюся, што ў нас будуць для гэтага магчымасці, –сказала Санковіч.