Усе навіны

35% кантэнта на Tribuna.com чытаюць па-беларуску

4 лістапада 2022, 08:55
2

2 лістапада «Трыбуна» запусціла беларускамоўную версію сайту.

Адразу пасля яе запуску каля 35% старонак, якія праглядзелі на сайце карыстальнікі, былі беларускамоўнымі.

Аб гэтам расказаў кіраўнік by.tribuna.com Максім Беразінскi.

«Чакалі каля 25%. 35% сталі для нас нечаканасцю. Але для Беларусі і гэта добры паказчык. Калі мы зможам бачыць рост, то гэта будзе добрая гісторыя. Мы будзем ставіць для сябе мэту, каб палова старонак на сайце чыталася па-беларуску. Гэта будзе посьпехам і для нас, і для краіны, якую трэба зараз захаваць», – распавёў Беразінскі