Усе навіны

Беразінскі пра Tribuna.com па-беларуску: «Кажуць зараз пра кэнсэлінг расейскай культуры. Але ў Беларусі адбываецца кэнсэлінг беларускай. Вось якая праблема»

4 лістапада 2022, 12:31

Кіраўнік by.tribuna.com Максім Беразінскi распавёў, чаму адбыўся пераход сайту на беларускую мову.

«Мы будзем займацца пашырэннем беларускай мовы, публікацыямі якасных беларускамоўных тэкстаў. Будзем выдаткоўваць сродкі на пашырэнне беларускай мовы. Нам здаецца, гэта важная гісторыя тут і цяпер. З улікам таго, што адбываецца ў Беларусі. Ва ўсім свеце кажуць зараз пра кэнсэлінг (адмаўленне – заўв. Tribuna.com) расейскай культуры. Але ў Беларусі адбываецца кэнсэлінг беларускай. Вось якая праблема. Для нас гэта важная гісторыя. Спадзяюся, яна стане прыкладам для іншых нішавых сайтаў», – сказаў Беразінскі.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорта | Android | iOS