Усе навіны

Экс-генсак НАК Котаў пра зняцце бана з Беларусі: «Фактычна гэта ў цяперашні час выключана»

8 лістапада 2022, 15:25
6

Прадстаўнік БФСС і экс-генсак НАК Анатоль Котаў падзяліўся меркаваннем на конт таго, што ў міжнародных федэрацыях можа быць курс на зняццё санкцыяў і вяртання Беларусі на спаборніцтвы.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Наколькі верагодна, што бліжэйшым часам на тыя ці іншыя міжнародныя спаборніцтвы афіцыйная зборная лукашэнкаўская зможа вярнуцца?

– Фактычна гэта ў гэты час выключана. Ёсць пэўныя галасы ў міжнародных федэрацыях, ёсць федэрацыі, якія на асобныя спаборніцтвы дазваляюць удзел, напрыклад федэрацыя боксу дазволіла і беларускіх, і расійскіх камандаў у асобных спаборніцтвах, але гэта ўсё выклікае такі вельмі сур’ёзны грамадскі рэзанас, што лепей так не рабіць.

Апошнія заявы прэзідэнта МАК Томаса Баха таксама вельмі выразныя, што не час на падобныя рухі, таму што нічога з 24 лютага не змянілся – агрэссія не перастае і яе, хаця так не кажуць, якасць змянілася. Калі яшчэ некалькі месяцаў назад можна было ўмоўна сказаць, што гэта бойка супраць ЗСУ, дык зараз, відавочна, што расійскае кріаўніцтва прыняла палітыку проста знішчаць грамадзянскую інфраструктуру, таму што яны не могуць перамагчы на полі бою.

І гэта надае новую якасць гэтаму канфлікту. Што падкрэслівае, што такія з’явы, як беларускі і расійскі Z-спорт недапушчальныя на міжнароднай арэне і гэта проста немагчыма, гэта несумленна і не адпавядае каштоўнасцям міжнароднага спорту ўвогуле, – падкрэсліў Котаў.

Паказаць яшчэ 6