Усе навіны

Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Беларусі

16 лістапада 2022, 22:41

На пазачарговым пасяджэнні Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта, якое адбылося ў Берліне 16 лістапада, было прынята рашэнне аб неадкладным прыпыненні членства Паралімпійскага камітэта Беларусі ў арганізацыі.

Дадзенае рашэнне было прынята ў сувязі з «няздольнасцю выконваць абавязкі па членстве ў адпаведнасці з статутам МПК».

У сувязі з гэтым Беларусь губляе ўсе правы на сяброўства ў МПК, акрамя права на апеляцыю. Калі апеляцыя не будзе задаволеная, то прыпыненне зможа адмяніць толькі наступнае пасяджэнне Генеральнай Асамблеі, якое, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў канцы 2023 года.