Усе навіны

Беларусь звернецца ў суд Германii з-за адхiлення краіны з Міжнароднага паралімпійскага камітэта

17 лістапада 2022, 17:43
1

Кіраўнік паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што Беларусь плануе звярнуцца ў суд Германіі ў сувязі з прыпыненнем членства паралімпійскага камітэта Беларусі ў МПК.

– Мы праводзім працу па арганізацыі звароту ў суд Германіі, таму што Міжнародны алімпійскі камітэт зарэгістраваны ў Боне.

Плануецца зварот ад імя спартсменаў, указаць на тое, што МПК парушае адзін з артыкулаў Канстытуцыі Германіі, дзе дакладна прапісана недапушчэнне дыскрымінацыі людзей па розных прыкметах, – упэўнены Шэпель.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.