Усе навіны

Сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны паведаміў, што Рыгор Суркіс і Нестар Шуфрыч пакінуць склад НАК

18 лістапада 2022, 19:38

Афіцыйны сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны паведаміў, што Рыгор Суркіс і Нестар Шуфрыч пакінуць склад НАК.

Яны ўжо звярнуліся з адпаведнымі заявамі да прэзідэнта НАК Вадзіма Гутцайта.

Раней Андрэй Шаўчэнка, Яўген Пронін і Андрэй Павелка паведамілі, што не могуць заставацца членамі НАК з-за такога складу.

Нагадаем, што 17 лістапада членамі НАК Украіны абралі ганаровага прэзідэнта Федэрацыі футбола Украіны Рыгора Суркіса і кіраўніка федэрацыі стральбы з лука Украіны Нестара Шуфрыча, абодва з'яўляюцца дэпутатамі парламента краіны, куды ўвайшлі ад прарасійскай партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё», дзейнасць якой ва Украіне забаронена з чэрвеня 2022 года.