Усе навіны

«Цяпер канцлагер пабудаваны, чыноўнікi і пагоны ўнутры. Цешцеся». Навоша — пра смяротную кару за здраду дзяржаве

7 снежня 2022, 14:54

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша выказаўся пра законапраект аб смяротным пакаранні за дзяржаўную здраду. Праект ужо прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў парламенту Беларусі. Смяротна пакараць змогуць чыноўнікаў ці ваеннаслужачых.

«Лукашысты ўводзяць смяротнае пакаранне за «здраду дзяржаве» (у твітэр-рэплаях удакладнілі, што гаворка яўна ідзе пра «здраду гасудару»). Штрафы ў больш чым 600 000 еўра за «антыдзяржаўныя злачынствы» (агулам, будуць рабаваць). І куча ўсяго ў пацверджанне, што нават самыя людажорскія «законы» можна зрабіць горш.

Сілавікі і чыноўнікі, якія непасрэдным чынам у цяжкіх злачынствах дапамагалі Лукашэнку ўтрымацца нягледзячы на прайграныя ў 2020-м выбары, натуральна ж, за на ўзнагароду. За адсутнасцю матэрыяльнай (Беларусі наканавана татальная беднасць да самых апошніх дзён лукашызму), абвешчана вось такая: ім захаваюць жыццё да тых часоў, пакуль будуць выконваць любыя дыктатарскія капрызы, якім бы тупымі і варварскімі яны не былі.

Большасць гэтых чыноўнікаў і пагонаў засталіся бы пры сваіх пасадах і пасля свабодных выбараў. Амаль усе з часам пачалі б жыць лепш (а нейкі б Макей усё яшчэ быў бы жывы). Лукашэнка быў адзіным, хто дзейнічаў рацыянальна — вось у яго ўжо дакладна было «захоўваю адзінаасабістае ўладаранне краінай ці іду пад суд».

З прычыны сваёй коснасці і недалёкасці (шматгадовы адмоўны адбор) яны павяліся і зайшлі ў гэту прадказальную пастку. Ідэя пабудаваць гіганцкі канцлагер для «іншых» толькі на першы, самы павярхоўны погляд была спакуслівай. Зараз канцлагер пабудаваны, і яны унутры. Цешцеся», – напісаў Навоша.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com