Усе навіны

МАК зрабіў папярэджанне Афганістану з-за дыскрымінацыі жанчын

7 снежня 2022, 17:25

Міжнародны алімпійскі камітэт папярэдзіў алімпійскі камітэт Афганістану, што прадстаўленне жанчынам бяспечнага доступу да заняткаў спортам з'яўляецца абавязковай умовай для прадстаўніцтва краіны на Алімпіядзе-2024.

Выканаўчы савет МАК рашуча асудзіў абмежаванні, якія тычацца афганскіх жанчын.

Летнія Алімпійскія Гульні пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе.