Усе навіны

Алімпійскі камітэт ЗША падтрымлівае допуск спартсменаў з Беларусі і Расіі на АГ-2024 у нейтральным статусе

12 снежня 2022, 16:34

Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта ЗША Сьюзан Лаянс паведаміла, што Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты ЗША падтрымліваюць ідэю дапусціць спартсменаў з Расii i Беларусi на Алімпіяду-2024 ў Парыжы ў нейтральным статусе.

«ЗША падтрымліваюць пошук спосабаў вярнуцца і спаборнічаць для спартсменаў, якія трэніраваліся ўсё сваё жыццё для гэтага. Але мы супраць таго, каб яны вярталіся пад свае сцягі, пакуль іх урады знаходзяцца пад санкцыямі.

Нядаўна мы казалі пра тое, ці захоўваецца ранейшая неабходнасць у ахоўных мерах (так МАК называе рэкамендацыі па адхіленні расiйскіх і беларускіх спартсменаў, аргументуючы пагрозай іх бяспецы – заўв. Tribuna.com). І такое адчуванне, што хаця каталізатар гэтага, якім, відавочна, з'яўляецца ўварванне ва Украіну, усё яшчэ прысутнічае, канкрэтная праблема бяспекі спартсменаў ужо не такая, як была», – сказала Лаянс.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.