Усе навіны

Спартсмен з палка Каліноўскага: «ГУБАЗіК, амапаўцы ды іншыя сілавікі ў Беларусі будуць вельмі здзіўленыя, з чым мы працуем і з чым яны вымушаны будуць сутыкнуцца»

14 снежня 2022, 18:43

Беларускі спартовец, баец палка Каліноўскага, распавёў «Трыбуне» пра ўзбраенне, якое выкарыстоўвае полк.

– З'яўляюцца навіны, што ў ЕЗ амаль няма ўзбраення для Украіны. Ці адчуваеце гэта на сабе?

– Вядома, хацелася б паболей некаторага ўзбраення, напрыклад, амерыканскіх гаўбіц M-119. Гэта лёгкая, кампактная i ў той жа час магутная зброя, вельмi мабiльная, якую можна прычапіць да пікапа. Вось хацелася б гэтага, але пакуль карыстаемся іншай зброяй, але i яна шмат на што здольная. Таму ГУБАЗіК, амапаўцы ды іншыя сілавікі ў Беларусі будуць вельмі здзіўленыя, з чым мы працуем і з чым яны вымушаны будуць сутыкнуцца :). Успрымайце гэта не як пагрозу, а як інфармацыю да ўвагі. Гэта iм не прымяненне гвалту да мiрных пратэстоўцаў.

– Як вы ставіцеся да навін з Беларусі, дзе ўлады «Полк Каліноўскага» ледзь не тэрарыстамі прызнаюць?

– А гэта паказчык таго, што яны баяцца. Любое дзеянне рэжыму цяпер – гэта паказчык вельмі вялікага страху. Яшчэ ў нас хлопцы могуць пасмяяцца ў тым плане, што пакуль адносна цябе не прымянілі якi-небудзь артыкул, ты не можаш лічыцца беларусам, – распавёў суразмоўца.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com