Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «Выступаць без сцяга, без гімна – гэта не катастрофа. У сапраўднага спартсмена іх з сэрца не вырвеш»

15 снежня 2022, 12:25

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў заяву Сяргея Кавальчука пра тое, што прадстаўнікі Беларусі могуць спаборнічаць на сусветным узроўні толькі ў 6 відах спорту, але без выкарыстання дзяржсімволікі.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

15 снежня ў Палацы Незалежнасці праходзіць чытанне пашыранага даклада «Аб асобных пытаннях развіцця спорту ва ўмовах санкцый», а таксама абмеркаванне праекта ўказа «Аб мерах па стымуляванні дасягнення высокіх спартыўных вынікаў». У сустрэчы таксама бяруць удзел міністр спорту Сяргей Кавальчук і прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка: Тое, што без сімволікі – гэта дрэнна.

Сяргей Кавальчук: Дрэнна.

Аляксандр Лукашэнка: Без сцяга, без гімна і іншае. Але гэта не катастрофа.

Сяргей Кавальчук: Дакладна так.

Аляксандр Лукашэнка: У спартсмена сапраўднага – не тых, якія ў вас збеглі (маюцца на ўвазе з'ехаўшыя за мяжу – Tribuna.com), і няхай бягуць туды, яны як тут беглі, так і там бягуць… У сапраўднага спартсмена з сэрца сцяг і гімн не вырвеш.

Сяргей Кавальчук: Дакладна так.

Аляксандр Лукашэнка: Яно ў сэрцы павінна быць, калі гэта сапраўдны спартсмен. Калі ён скача, бегае і гуляе, ён павінен разумець, што ён гуляе перш за ўсё для людзей. Не толькі для сябе – для людзей, для сваёй сям'і, [служыць] прыкладам для дзяцей, а потым ужо зарплата і іншыя пернiкi.

Сяргей Кавальчук: Вы абсалютна справядліва і правільна кажаце, таму што мы аналізуем і глядзім у тым ліку за тымі ж бегунамі, якія збеглі (маюцца на ўвазе з'ехаўшыя за мяжу – Tribuna.com). Вынікі там у іх не растуць.

Аляксандр Лукашэнка: Яны ніколі там не пакажуць выніку, яны там людзі другога гатунку.

Сяргей Кавальчук: Дакладна так. І трэнеры, якія туды таксама з'ехалі… Ужо зараз сігналы ідуць ад некаторых, каб назад паспрабаваць вярнуцца.