Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «У многіх відах спорту канкурэнцыя са спартсменамі Расіі нашмат вышэйшая, чым на еўрапейскай арэне»

15 снежня 2022, 17:37

Міністр спорту РБ Сяргей Кавальчук лічыць, што беларускім спартоўцам па некаторых відах спорту хапае спаборніцкай практыкі.

15 снежня Кавальчук правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Нам, хто адказвае за спорт (віцэ-прэм'еру, які курыруе спорт, прэзідэнту НАК, міністру спорту і турызму), было сказана, каб мы пільна глядзелі за вынікамі выступу спартсменаў на спаборніцтвах

Тыя людзі, якія не спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, будуць шукаць працу ў іншым месцы, будуць займацца іншымі відамі дзейнасці.

У многіх відах спорту канкурэнцыя са спартсменамі Расійскай Федэрацыі намнога вышэйшая, чым канкурэнцыя на еўрапейскай арэне.

Наша задача – трэніравацца і быць гатовымі ў любы момант на любых спаборніцтвах дастойна прадстаўляць нашу краіну, высока ўзнімаючы флаг нашай Радзімы, – сказаў Кавальчук.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com