Усе навіны

Трэнер, палітвязень Аляксей Павядайла выйшаў на волю пасля двух гадоў за кратамi

16 снежня 2022, 16:33

Трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах, палiтвязень Аляксей Павядайла выйшаў са шклоўскай калоніі пасля двух гадоў зняволення.

Раней, на другія суткі пасля выбараў у 2020 годзе, патруль ДАІ спыніў машыну Павядайлы, у якой знайшлі нейкае гаручае рэчыва. На экспертызе заявілі, што па складзе гэтае рэчыва блізкае да «кактэйлю Молатава».

На судзе Павядайдла не адмаўляў, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але сам не вырабляў яе і і выкарыстоўваў яе для асабістых побытавых патрэб.

Нягледзячы на гэта, 4 лютага 2021 года суд Баранавіцкага раёна пакараў мужчыну двума гадамі пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 295-3 КК – «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

Павядайла цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.

Нагадаем, на 29 верасня 2022 года праваабаронцамі прызнаны палітзэкамі 1327 чалавек. Сярод гэтых людзей ёсць тыя, хто так ці інакш звязаны са спортам.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com