Усе навіны

Ігар Жаваранак: «Для мяне Ціхан – здраднік народа. Як ставіцца да чалавека, які цісне руку амапаўцам, калі яны знішчаюць суайчыннікаў?»

16 снежня 2022, 19:25

Трэнер па лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – свет!» расказаў пра свае адносіны да кіраўніка БФЛА Івана Ціхана.

– Да 2020-га Ціхан быў для мяне не тое, што кумірам, але чалавекам, якога я вельмі моцна паважаў. Так, былі допінгавыя моманты ў яго, нешта яшчэ, але я дзівіўся, якая ў яго псіхіка, сіла волі – пройдучы ўсе выпрабаванні, ён усё адно паехаў на Алімпіяду. Я Ціханам, скажу сумленна, захапляўся. Але 2020 год перакрэсліў адносіны да яго. Яго пазіцыя, яго жаданне быць у рэжыме, нейкія свае, мабыць, мэты, прымусілі на яго паглядзець па-іншаму.

Цяпер у мяне да Ціхана адносіны вельмі адмоўныя, проста вельмі. Для мяне ён здраднік народа. Як можна ставіцца па-іншаму да чалавека, які цісне руку амапаўцам якраз у той час, калі яны знішчаюць сваіх жа суайчыннікаў? Для мяне Ціхан цяпер проста ніхто. Але для сістэмы гэта максімальна прыдатны функцыянер, – сказаў Жаваранак.

Нагадаем, што Ціхан з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com